Государственное учреждение образования

"ДЕТСКИЙ САД № 3 Г.НЕСВИЖА"

Вясёлка. Часопіс для дзяцей

http://www.veselka.by/

Вясёлка. Часопіс для дзяцей. Детский журнал "Вясёлка"

 Займальныя вандроўкі па Беларусі

Малюнак Віталя Дударэнкі

Родная Беларусь!
Ты — маё суцяшэнне, мая радасць.
Ты — маё жыццё.
Ты маеш старажытную мову,
Ты — бурштын, дарагі і прывабны.
Твае людзі, беларусы,
з паэтычнай душой,
з самабытным гонарам,
высакародныя і чалавекалюбівыя,
выхоўваюць у сваіх Дзяцей
людскасць.
А нелюдзяў, паганцаў,
нягоднікаў, мярзотнікаў,
Беларусы жорстка асуджаюць,
але хлеб не адбіраюць.
Веру ў кожнага ўсяляюць.
“Стань Чалавекам, вучыць Народ,
свіннёй пабыць паспееш!”
Дык сейма ўсе разам
нашу агульную ніву
рукой рупнай,
зернем буйным, умалотным,
з душой чыстай, сумленнай,
з сэрцам клапатлівым.
Тады Дзеці сустрэнуць
заўтрашні дзень
абнадзеенымі,
узнёслымі,
удзячнымі,
дбайнымі!
І скажуць сваім Дзецям:
“Любіце Беларусь!
Будзьце Беларусамі!”

Уладзімір Ліпскі

Займальныя вандроўкі па Беларусі

Айчына — наша Доля.
Мова — наша Душа.
Прырода — наша заранка
з якой сустракаем раніцу і вечар.
Калі Доля, Душа, Прырода
зліваюцца з Чалавекам,
атрымліваецца Гаспадар
у сям’і, у родзе, у народзе.

 

Родны кут, дзе хто нарадзіўся,
і ёсць яго малая радзіма.
Трэба палюбіць мясціну,
дзе ўпершыню ўбачыў свет,
дзе навучыўся хадзіць і гаварыць,
дзе спазнаў цяпло бацькоў,
дзе пачуў салоўку і жаўрука,
дзе ўбачыў над сабой вясёлку…
І тады чуллівай мелодыяй,
вясновай пралесачкай,
завушніцамі на арэшынках
загучыць сардэчная споведзь
паэта Пімена Панчанкі:
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю —
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю…
Прытулім жа да грудзей
сваю мілую, родную Беларусь,
каб адчуць дыханне яе гісторыі,
каб зразумець адметнасць яе людзей,
каб даць слова вернасці, гонару, любові.
Тады выдыхнем са споду душы
разам з паэтам Рыгорам Барадуліным:
“Беларусь — мая мова і песня!..”

Уладзімір Ліпскі

Алег ГРУШЭЦКІ

Шыншыла

Пад шыпшынаю шыншыла
Шалік шоўкавы знайшла,
Упрыгожыла ім шыю
І да мышачкі пайшла.

Лось и бусел

Лось аднойчы заблукаў
У дрымучым лесе.
Ветліва бусла спытаў,
Што ляцеў з Палесся.

Мілы бусел, пакажы
Шлях дамоў крылом. .
Бусел: – Кля! За мной бяжы!
У тым знойдзеш дом.

Котка

Котка крочыць лёгкім крокам
І за мышкай сочыць вокам.
Раптам мышка знікла ў норцы.
Як дастаць яе там котцы?